Сямейны моўны летнік – гэта летнік для бацькоў і дзяцей, які спалучае адпачынак і навучанне. Гэта від адпачынку, які падыходзіць для актыўных сямей, якім цікава рабіць штосьці разам з дзецьмі.
Чаму мы ладзім летнік?
Каб нашы вучні, якія жывуць у розных краінах свету, маглі сустрэцца афлайн. Большая частка з іх жывуць у месцах, дзе няма побач беларусаў і дзеці не маюць магчымасці пагутарыць ужывую з іншымі дзецьмі. Таму адзінае рашэнне – гэта ладзіць летнік, каб дзеці маглі акунуцца ў беларускае асяроддзе, пачулі беларускую мову не толькі ад сваіх бацькоў, але і ад іншых дарослых, ад іншых дзяцей. Гэта стымулюе дзяцей размаўляць на беларускай мове, дае разуменне, што беларуская мова – гэта не толькі мова сям’і.
Чаму летнік сямейны?
Асноўная мэта – стварыць прастору, у якой камунікуюць бацькі і дзеці, аб’яднаць усіх у адну вялікую, рознаўзроставую кампанію. На жаль, ва ўмовах цяперашняга жыцця дарослыя і дзеці не заўжды шмат часу праводзяць разам. Бацькі ходзяць на працу, дзеці ў школу ці садок, пасля на розныя заняткі (музыкай, спортам і гд). У сямейным летніку няма арганізаваных заняткаў, працы, урокаў, там поўная свабода, якая аб’ядноўвае дзяцей і дарослых. Усе ўдзельнікі атрымліваюць сапраўдную асалоду ад пасядзелак каля вогнішча з беларускімі песнямі, гісторыямі і жартамі.
Чым мы займаемся ў летніку?
У летніку адбываюцца розныя цікавыя рэчы, разлічаныя як на дзяцей самага рознага ўзросту, так і на дарослых – творчыя майстэрні, танцы, тэатр, эксперыменты, камандныя гульні, пошук скарбаў, паходы ў лес – усяго не пералічыць.
Дзе праходзіць летнік?
Сядзіба размяшчаецца на Падляшшы ў прыгожым месцы ў далечыні ад цывілізацыі.
Як далучыцца?
Звычайна ў летніку ўдзельнічаюць вучні нашай школы, але мы заўжды рады новым сябрам.
У гэтым годзе летнік будзе праходзіць у жніўні, ёсць яшчэ пару месцаў.
Пішыце нам на электронную пошту belskolka@gmail.com альбо ў сацыяльных сетках, каб атрымаць больш дакладную інфармацыю.
Вось так мы адпачывалі ў 2023 годзе: