Лабараторыя цікавых заняткаў на розныя тэмы, якія дадуць магчымасць дзецям дыстанцыйна знаёміцца з роднай мовай, літаратурай, а таксама з культурай ды багатай гісторыяй нашага краю.
Мы працуем з дзецьмі з розным узроўнем валодання беларускай мовы.
Мы стараемся стварыць такі фармат, пры якім вучыцца могуць дзеці з рознымі патрэбамі і ў рамках розных адукацыйных праектаў.
У праграме ёсць 6 курсаў:
родная мова
родная літаратура
гісторыя Беларусі
краязнаўства
культуралогія
чароўнае падарожжа па беларускіх казках
Каб далучыцца да нашых заняткаў, калі ласка, напішыце нам на электронную пошту:
belskolka@gmail.com
Мы з радасцю адкажам на ўсе вашы пытанні і дапаможам вам зрабіць першы крок у свет беларускай мовы і культуры для вашага дзіцяці!
РОДНАЯ МОВА
̰Д̰л̰я̰ ̰с̰а̰м̰ы̰х̰ ̰м̰а̰л̰е̰н̰ь̰к̰і̰х̰ ̰
Нашы самыя маленькія слухачы ў форме гульні папаўняюць лексічны запас, вучацца размаўляць па-беларуску. Кожная сустрэча тэматычная. Дзеткі не толькі вучаць новыя словы, але і разгадваюць загадкі, думаюць і дзеляцца ўласным досведам.
̰В̰у̰ч̰ы̰м̰ ̰л̰і̰т̰а̰р̰ы̰ ̰і̰ ̰ч̰ы̰т̰а̰е̰м̰
Дзеці 6-8 гадоў знаёмяцца з літарамі, вучацца чытаць і пісаць, папаўняюць лексічны запас. На кожнай сустрэчы абавязкова дапамагаюць расказваць гісторыю.
Ч̰ы̰т̰а̰е̰м̰ ̰с̰а̰м̰і̰
Гэты ўзровень для тых, хто літары ведае і вучыцца чытаць больш упэўнена. На сустрэчах мы гуляемся са словамі, знаёмімся з новай лексікай. Дзеткі вучацца змяняць словы ў розных паўсядзённых сітуацыях. Абавязкова на занятках дзеткі дапамагаюць чытаць гісторыю, якую могуць прачытаць яшчэ раз дома і намаляваць малюнак па ёй.
̰В̰у̰ч̰ы̰м̰с̰я̰ ̰р̰а̰з̰м̰а̰ў̰л̰я̰ц̰ь̰
Гэты ўзровень для старэйшых дзетак (8+), якія добра чытаюць, але ім не хапае лексікі, каб размаўляць. Кожная сустрэча тэматычная. Дзеткі знаёмяцца са словамі, змяняюць іх, абмяркоўваюць і вучацца выкарыстоўваць іх у розных сітуацыях. Абавязкова чытаем разам гісторыю, якую пераказваем на наступнай сустрэчы.
Ч̰ы̰т̰а̰е̰м̰,̰ ̰р̰а̰з̰м̰а̰ў̰л̰я̰е̰м̰,̰ ̰в̰у̰ч̰ы̰м̰ ̰г̰р̰а̰м̰а̰т̰ы̰к̰у̰
На гэтым узроўні мы чытаем мастацкую кнігу, абмяркоўваем яе, вучым разам граматычныя правілы ў забаўляльнай форме. А разам з цікавымі дамашнімі заданнямі, дзеці змогуць займацца і дома!
На ўсіх сустрэчах цёплая атмасфера, шмат жартаў, весялосці, анімацыі. Заўсёды дапамагаем адно аднаму, весела бавім час!
РОДНАЯ ЛІТАРАТУРА
На ўроках роднай літаратуры пазнаёмімся з самымі важнымі і цікавымі пісьменнікамі і паэтамі (Багушэвіч, Цётка, Маўр, Караткевіч і многія іншыя). Нас чакае шмат адкрыццяў, заняткі будуць тэатралізаванымі. У кожнага пісьменніка знойдзем яркі твор, які будзем сцэнічна прадстаўляць і разыгрываць.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
На ўроках гісторыі будзем разам з археолагамі шукаць скарбы, углядацца ў сляды князя-вакаўлака, разглядаць 7 цудаў Беларусі і адзначаць святы.
КРАЯЗНАЎСТВА
Збіраем заплечнік (бутэрброды, ліхтарык, компас) і рушым на Панямонне! Якія гарады мы з вамі наведаем? Не ведаеце? Не бяда! На ўроках краязнаўства будзем даследаваць гістарычныя рэгіёны Беларусі, зразумеем іх адметнасці і пабачым на ўласныя вочы нашыя культурныя і прыродныя каштоўнасці.
КУЛЬТУРАЛОГІЯ
На занятках мы бяром нейкую адну цікавую асобу, напрыклад Язэпа Драздовіча, і, вывучаючы яго, закранаем гісторыю Беларусі (і слаўных гістарычных дзеячаў: Усяслава Чарадзея, Францішка Скарыну), беларускае дойлідства, літаратуру, касмалогію, мастацтва. За 45 хвілін Вашы дзеці даведаюцца шмат чаго пра беларускую культуру ў займальнай інтэрактыўнай форме.
ЧАРОЎНАЕ ПАДАРОЖЖА ПА КАЗКАХ
Гэта вандроўка па дзівоснаму свету нашых казак, легенд.
Кожную гісторыю тэатралізавана прадстаўляем і разыгрываем. Таксама вялікая ўвага надаецца народным звычаям, традыцыям. На занятках малюем ілюстрацыі да народных гісторый. Вас чакае па-сапраўднаму яркае падарожжа ў свет беларускага фальклору!
Для дзяцей да 5 гадоў.